Андрэй Лемяшонак Андрей Лемешонок

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак. Скрын відэа YouTube-канала «Свято-Eлисаветинский монастырь»

Свята-Елісавецінскі манастыр даволі актыўна працуе з вернікамі ў інтэрнэце. У яго ёсць акаўнты ва ўсіх сацыяльных сетках, а таксама канал у тэлеграме і YouTube-канал, дзе ў аўторкі публікуюцца «Гутаркі з бацюшкам» — хто заўгодна можа задаць пытанне протаіерэю Андрэю Лемяшонку, вядомаму сваёй праўладнай пазіцыяй.

Чытачка «Нашай Нівы» таксама вырашыла паспрабаваць і апісала выдуманую сітуацыю: «Добры дзень! Не ведаю, што і рабіць… Муж некалькі месяцаў ходзіць сумны, думала, мая віна ў гэтым ёсць… А потым ён прызнаўся мне ў страшным. Аказваецца, ён тры гады таму ўпотай хадзіў на гэтыя «маршы» бэчэбэшнікаў… А цяпер баіцца, што па яго прыйдуць. Я кажу: ідзі, пакайся, і ў царкву, і ў міліцыю. Ну нельга ж з грахом такім на душы жыць! А ён раззлаваўся… Сказаў, што ўвогуле хоча ў Польшчу з'ехаць… Калі я не хачу, то забярэ дзяцей і сам з'едзе… Падкажыце, што мне рабіць?..»

Чытаючы пытанне, святар спыніўся на тым, што мужчына баіцца: «Ну вось, бачыце». Публіка ў зале задаволена засмяялася. А пасля прапановы каяцца ў міліцыі, здаецца, і сам протаіерэй гатовы быў зарагатаць. Ён з цяжкасцю стрымліваў смех і толькі паўтараў: «Якая ў вас жонка! Якая жонка!» Канец пытання вяртае святара да сур'ёзнасці.

«Вы яму скажыце, што калі яго яшчэ не забралі, то ўжо і не забяруць. Ужо амністыя.

Скажыце, што ў Польшчы хутка будзе такое, што не ўзрадуешся. Усе зараз палезуць да нас назад у Беларусь. Вы цвяроза яму скажыце, што адбываецца ў свеце. Што будзе з Еўропай таксама раскажыце. Няхай не хмурыцца. Вы з ім неяк палюбоўна, ласкава. Толькі не спрачайцеся! Ну хадзіў і хадзіў. Людзі хадзілі і не разумелі, чаго жадаюць. Я ў той час пытаўся: «А чаго вы хочаце?» Ну свабоды… Якая свабода? А ў чым яна выяўляецца?

Хадзілі якраз заможныя. Тыя, у каго ўсяго хапала. Бедныя рабацягі не хадзілі. Ім трэба было працаваць. Усё ж мы гэта ўжо прайшлі. Дзякуй Богу, што мы выдужалі. Наша Белая Русь выдужала. Вы яму скажыце, што ў нас цяпер самае бяспечнае месца. Што ў нас самая прыгожая краіна — Белая Русь… Такая прырода. Што ў нас найлепшыя людзі.

Вось цяпер з Германіі немцы прыязджаюць, французы прыязджаюць сем'ямі. Бо праваслаўныя. Таму што калечаць дзяцей у школе з першага класа. Я ўжо казаў гэта. Тры прыбіральні ў школе — ну што гэта такое?!

Ну, а як быць? Вернікі пішуць з Англіі: дзяўчынка пазнаёмілася з другой дзяўчынкай, а ў яе бацькі — дзве маці. Разумееце? Я кажу, яна ж абвыкне да гэтага і зразумее, што гэта норма жыцця. Там ужо ўсё, канец, заняпад. Усё. Які патоп новы будзе, мы не ведаем.

Таму ні ў якую Польшчу ехаць не трэба. Вы ж разумная, кахаючая жонка. Не пускайце.

Дзяцей ён павязе… У Грузію цяпер панаехалі гэтыя… Шкада гэта… Гэта нейкае вар'яцтва, разумееце? Ну нічога, я думаю, што ўсё стане на свае месцы. Яшчэ год пачакаць — і ўсё будзе добра. Паверце. Гэта старцы гавораць святыя. Год пройдзе — і паглядзіце, што будзе. Успомніце мяне праз год». 

У YouTube-канала «Свято-Eлисаветинский монастырь» 450 тысяч падпісчыкаў. Звычайна «Гутаркі з бацюшкам» глядзіць ад 7 да 35 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Якія паслугі анлайн прапануюць за грошы беларускія храмы. Можна нават набыць абанемент!

Падчас Славянскага базару паслушніцы Свята-Елісавецінскага манастыра накінуліся на музыкаў

Ігуменню Гаўрыілу ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, тая ў адказ захваліла Лукашэнку

У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

«Сваіх не кідаем». Мінскі манастыр правядзе на Сёмуху канцэрт у падтрымку расійскіх акупантаў, што ваююць ва Украіне

«Мне было балюча ад гэтага». Протаіерэй Лемяшонак прызнаў, што ў 2020 годзе прамаўляў няправільныя пропаведзі

Клас
1
Панылы сорам
35
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
23