Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на суботу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Днём месцамі па Беларусі чакаюцца моцныя дажджы.

Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +23..+29°С, у паўднёвых раёнах +30..+31°С. У Мінску максімальна +28°С.

У нядзелю, 27 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу +14..+21°С, максімальная днём будзе ад +22°С па поўначы да +32°С па поўдні і паўднёвым усходзе краіны. У Мінску чакаецца +26°С.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы і прагрымяць навальніцы.

Ноччу +14..+21°С, максімальная днём складзе ад +22°С на паўночным захадзе да +33°С на поўдні і паўднёвым усходзе краіны. У Мінску +27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0