У гомельскім СІЗА №3, куды Паліна была пераведзеная з рэчыцкай калоніі пасля завядзення новай крымінальнай справы за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, палітзняволенай няма. Пра гэта паведамілі сваякі Паліны.

Сёння, 23 жніўня, для Паліны не ўзялі перадачу. Было паведамлена, што палітзняволеная 21 жніўня вывезеная. Куды на гэты раз яе этапавалі, не сказалі.

Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, спробы нешта даведацца пакуль не далі вынікаў.

Чытайце таксама:

Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк 

Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА

Паліну Шарэнду-Панасюк збілі ў зарэчанскай калоніі — праваабаронцы

Паліна Шарэнда-Панасюк за два з паловай гады зняволення страціла 18 кілаграмаў вагі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12