Дзеці, якім штодня даюць прысмакі і шакалад, становяцца агрэсіўнымі ў дарослым жыцці, паведамляе Daily Mail. Такая выснова была зроблена па выніках даследавання, праведзенага навукоўцамі Універсітэта Кардыфа (Уэльс).

У даследаванні ўдзельнічалі злачынцы, лад жыцця якіх у дзесяцігадовым узросце быў задакументаваны. Для параўнання: прысмакі рэгулярна ўжывалі ў дзяцінстве толькі 42% тых, хто быў асуджаны за негвалтоўныя правапарушэнні. Сувязь паміж жорсткасцю і слодычамі заставалася відавочнай нават пасля таго, як даследчыкі прынялі пад увагу іншыя фактары.

На думку вучоных, рэгулярнае кармленне слодычамі і шакаладам спрыяе развіццю ў дзяцей імпульсіўных паводзінаў, што трывала звязана са злачынствамі. Магчыма таксама, што прысмакі самі па сабе выклікаюць праблемы з‑за харчовых дабавак, што змяшчаюцца ў іх, ці таму, што спрыяюць ваганням ўзроўню цукру ў крыві.

У Італіі, прыкладам, клінічнае хваляванне быў выяўлена ў 20% членаў сем’яў мафіёзі, а розныя расстройствы асобы — у 17%.

Сярод найбольш частых праблемаў у мафіёзі дактары называюць праблемы стрававання, неспакой і дэпрэсію, праблемы ў сэксуальнай сферы і адчуванне ўласнай непаўнавартаснасьці
і сораму праз немагчымасць адпавядаць ролі мачо.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?