Вадародны цягнік hydrogen train водородный поезд

Вадародны цягнік набліжаецца да чыгуначнай станцыі ў Верхайме каля Франкфурта (Германія). 13 студзеня 2023 г. Фота: AP Photo/Michael Probst

Як піша партал Quartz, першыя цягнікі Alstom Coradia iLint, якія працуюць на вадародных паліўных элементах, Нямецкая дзяржаўная чыгуначная кампанія LVNG выпусціла на пробныя маршруты ў Ніжняй Саксоніі яшчэ ў 2018 годзе. У жніўні 2022 года пачалася камерцыйная эксплуатацыя 14 саставаў, якія абышліся ў 93 мільёны еўра.

Мадэль Alstom Coradia iLint мае запас ходу ў 1000 кіламетраў, што дазваляе цягніку ездзіць цэлы дзень на адным баку вадароду.

Аднак праз год LVNG паведаміла, што адмаўляецца ад іх на карысць акумулятарна-электрычных мадэляў, якія таннейшыя ў эксплуатацыі.

Паводле даследавання, праведзенага на замову нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, цягнікі з вадародным рухавіком у доўгатэрміновай перспектыве абыходзяцца на 80% даражэй за электрычныя варыянты.

Акрамя гэтага, як паведамляе Quartz, цягнікі на вадародзе патрабавалі дааснашчэння новым апаратным і праграмным забеспячэннем. Дадатковай праблемай была адсутнасць машыністаў, навучаных кіраванню такімі цягнікамі. Акрамя таго, зімой былі праблемы на станцыі запраўкі вадародам.

Урад Ніжняй Саксоніі плануе ўвесці да 2029 года 102 новыя цягнікі на акумулятарах. Дызельныя цягнікі будуць выведзеныя з эксплуатацыі да 2037 года.

Нягледзячы на адмову ў Германіі, кампанія Alstom працуе над пастаўкай вадародных цягнікоў з урадам Чэхіі. Больш за два дзясяткі падобных цягнікоў у іншага вытворцы — Stadler — замовіў летась амерыканскі штат Каліфорнія.

У сакавіку 2024 года Індыя плануе запусціць 35 вадародных цягнікоў. Першы ў Афрыцы вадародны лакаматыў збіраецца запусціць Намібія.

У чэрвені гэтага года Кітай заявіў аб запуску самага магутнага ў свеце вадароднага цягніка. Паведамляецца, што рухавік Ningdong, здольны перавозіць 270 кг звадкаванага вадароду, можа працаваць да васьмі дзён і запраўляцца за дзве гадзіны.

Усходне-Японская чыгунка з мінулага года праводзіць выпрабаванні цягніка на вадародным паліве з мэтай запуску ў камерцыйную эксплуатацыю да 2030 года. А міністэрства інфраструктуры і транспарту Італіі выдзеліла ў гэтым годзе 300 мільёнаў еўра на шэсць праектаў па пераводу дызельных цягнікоў на вадароднае паліва.

Чытайце яшчэ:

Будучыня вадародных аўтамабіляў у Еўропе пад сумненнем. У той жа час у Азіі продаж расце

У Германіі сталі хадзіць пасажырскія цягнікі на

«Зялёны вадарод» — заўтра сусветнай эканомікі. Вось як гэта будзе працаваць, на прыкладзе Намібіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?