Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 5 снежня будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад мінус 1 да плюс 4°С.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°С, днём ад 0 да плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 6 і 7 снежня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 6 снежня па поўдні, 7 снежня ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 5°С, днём ад мінус 1 да плюс 5°С.

6 снежня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°С, днём ад 0 да плюс 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?