Фота: фэйсбук Андрэя Курэйчыка

Фота: фэйсбук Андрэя Курэйчыка

Першая серыя праекта «Акрэсціна», які здымаў Андрэй Курэйчык, не будзе даступная беларускаму гледачу. Пра гэта распавёў адзін са стваральнікаў фільма, які пажадаў застацца ананімным, падчас дыскусіі на з'ездзе беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

«І гэта добра, бо беларусы гэтага не зразумеюць. Мы яе паказвалі замежнікам: літоўцам, французам, венграм. Ім наша гісторыя пра 2020 года цікавая, замежны глядач будзе яе глядзець», — падкрэсліў суразмоўца.

Пры гэтым высветлілася, што праект не зняты, бо здымкі адбываліся зімой 2022 года. «І потым з'явіліся этычныя калізіі. У тым выглядзе, у якім ён цяпер ёсць, яго лепей не глядзець», — дадаў кінематаграфіст.

У чэрвені Андрэй Курэйчык, які сёння часова жыве і выкладае ў ЗША, распавёў у размове «Еўрарадыё», што не ведае, што адбываецца з яго праектам.

Серыял «Акрэсціна» пачалі здымаць у Літве ў пачатку мінулага года — і ён адразу трапіў у скандал, калі гледачы абурыліся сцэнамі расстрэлу людзей у турме. Сам стваральнік потым тлумачыў, што гэта быў сон аднаго з герояў.

Усе працоўныя матэрыялы па «Акрэсціна» цяпер знаходзяцца ў літоўска-беларускага выдання «Маланка», якое займалася інфапрамоцыяй серыяла.

Чытайце таксама:

«Наступную серыю я б рабіў пра Бяляцкага». Што чуваць пра серыял «Акрэсціна»?

Літоўскі рэжысёр паставіў з рэпрэсаванымі гарадзенцамі спектаклі пра Курапаты і Марыупаль і зняўся ў серыяле пра Акрэсціна — пагутарылі з ім

«І пра Асвенцім трэба было здымаць, калі там гарэлі печы». Інтэрв'ю з Андрэем Курэйчыкам пра нашумелы серыял 

Клас
3
Панылы сорам
25
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5