Гарачае надвор'е на гэтым тыдні выпрабоўвае гараджан на трываласць. Хтосьці хаваецца ад яго ў цені, хтосьці спяшаецца за горад да возера і ракі, іншыя імкнуцца не адыходзіць далёка ад кандыцыянера. Але што рабіць жывёлам у заапарку, задаўся пытаннем newgrodno.by.

Яны таксама імкнуцца бавіць час у цені. А некаторыя з іх з задавальненнем прымаюць душ. Водныя працэдуры ў гарачыя дні арганізаваны ледзь не для ўсіх насельнікаў.

Нават жырафа, здаецца, з задавальненнем лашчыцца пад імправізаваным дажджом са шланга. А вось зубр проста чакае, калі яму прыб'юць пыл і да душа ставіцца насцярожана.

А яшчэ летам звычайна гадаванцаў у заапарку пераводзяць на больш сакавіты рацыён. Напрыклад, капытным прапануюць больш зеляніны, садавіны і агародніны.

А вось малпаў, напрыклад, частуюць нават спецыяльным марозівам, якое чымсьці нагадвае фруктовы лёд.

А ў некаторых з насельнікаў ёсць нават басейны. Напрыклад, медзведзянятам Лёшы і Машы нядаўна замест ўпадабанага ім тазіка ў вальеры паставілі цэлую ванну. Вы проста паглядзіце, як яны любяць ваду!

Чытайце таксама:

Адпачынак казачны, але не бюджэтны: як сям'я з Брэсцкай вобласці бавіла час у парку жывёл «Дыпрыз»

Летняя спякота не шкадуе нікога. Паглядзіце, як чорны мядзведзь гуляе ў ванне з пенай ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку для падрослых медзведзянят паставілі ванну

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0