Ігар Брыло і руды кот (ёсць меркаванне, што каты — і кошкі — такой афарбоўкі самыя разумныя і незалежныя). Фота: сацсеткі

Ігар Брыло і руды кот (ёсць меркаванне, што каты — і кошкі — такой афарбоўкі самыя разумныя і незалежныя). Фота: сацсеткі

Ураджэнка Гарадка пяты год у Віцебску жыве на Маскоўскім праспекце, і ў яе кватэры не вырашаецца праблема камароў, якія залятаюць з сырога падвала.

Яна звярталася ў ЖКГ, да санітарнага доктара, але праблема з вясны да восені застаецца вострай. Таксама ў пад'ездзе, паводле слоў заяўніцы, ніхто не прыбіраецца, нягледзячы на тое, што ў жыроўках рэгулярна прастаўляюць плату за гэты від працы.

Ігар Брыло адзначыў, што разбярэцца ў сітуацыі з прыцягненнем спецыялістаў камунальных службаў.

Жыхар Гарадка распавёў, што ў двухпавярховым доме, дзе ён пражывае, з боку слыхавога акна ў дождж працякае дах. Яго суседзі па 8-кватэрным доме таксама паскардзіліся на стан жылля. Кіраўніца райвыканкама распавяла, што дом старой забудовы, неаднаразова разглядалася пытанне мэтазгоднасці капрамонту. Частка кватэр прыватызаваная, жыхарам прапаноўвалі перасяліцца ў іншае месца, але тыя адмовіліся. Яна расказала, якія работы могуць праводзіцца за кошт бюджэту, а якія за сродкі жыхароў.

Ігар Брыло даручыў правесці рамонт даху і абследаваць будынак, а затым расказаць жыхарам пра варыянты абнаўлення.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0