Кацярына Забянько. Турцыя

Намесніца дырэктара дырэкцыі мастацкіх праграм СТБ Кацярына Забянько гэтым летам пабывала ў турэцкай Аланіі. Там тэлевядучая спынялася ў пяцізоркавым гатэлі Saphir Hotel & Villas. Кошт ночы ў элітнай гасцініцы у летні сезон складае каля 250 даляраў.

Кацярына Забенько

Фота: інстаграм тэлевядучай

Марыя Пятрашка. Узбярэжжа Атлантыкі

Палітычная аглядальніца Белтэлерадыёкампаніі і тэлевядучая Марыя Пятрашка падзялілася адпускным фота. У подпісе да яго дзяўчына пазначыла, што гэтым летам адпачывала на беразе Атлантычнага акіяна. Як мяркуецца, прапагандыстка выбрала для адпачынку гарачую Кубу і ў сваім тэлеграм-канале дзялілася з падпісчыкамі кадрамі з яе сталіцы — Гаваны.

Марыя Петрашка

Фота: тэлеграм-канал тэлевядучай

Алена Ланская. Егіпет

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, прадстаўніца краіны на конкурсе песні «Еўрабачанне-2013» выбрала ліпень для летняга адпачынку. Як мяркуецца, спявачка правяла водпуск у егіпецкім Шарм-эль-Шэйху, адкуль шчодра дзялілася з падпісчыкамі фатаграфіямі ў бікіні.

Алена Ланская

Фота: інстаграм спявачкі

Ірына Дарафеева. Эміраты і Занзібар

Заслужаная артыстка Беларусі і ў мінулым адна з любімых спявачак Лукашэнкі, мяркуючы па ўсім, вызваліла дзеля адпачынку ўвесь жнівень. У пачатку месяца Дарафеева наведала Дубай, дзе зрабіла фота ў адным з самых папулярных турыстычных месцаў — краявідным басейне Aura Skypool Lounge.

Ірына Дарафеева

Фота: інстаграм спявачкі

Потым спявачка адправілася ў Танзанію на востраў Занзібар. Мяркуючы па інстаграме Ірыны, востраў поўны экзотыкі і забаў.

Ірына Дарафеева

Фота: інстаграм спявачкі

Сёстры Груздзевы. Турцыя

Дуэт, які у праўладных колах стаў папулярным пасля адкрытай падтрымкі Лукашэнкі, поўным складам адправіўся ў турэцкі Белек. Тут спявачкі пасяліліся ў пяцізоркавым гатэлі Spice hotel & spa, адкуль радуюць падпісчыкаў сваімі пастамі і сторыз.

Груздевы

Фота: інстаграм спявачак

Ксенія Лебедзева. Беларусь

Спецыяльная карэспандэнтка БТ, аўтарка і вядучая праграмы «Гэта іншае», у адрозненне ад калег па цэху, адпачывае на беларускіх азёрах. Ад пякучага сонца яна ратуецца ў кустах, надзеўшы на галаву хустку.

Ксенія Лебедзева

Фота: інстаграм тэлевядучай

Гюнэш Абасава. Турцыя і Кіпр

Спявачка Гюнэш Абасава таксама паспела наведаць дзве краіны: разам з сям'ёй яна спачатку выправілася ў Стамбул, адкуль потым перабралася на Кіпр.

Гюнешь Абасава

Фота: інстаграм спявачкі

Тут Гюнэш пракацілася па Міжземным моры ў кампаніі сына.

Фота: інстаграм спявачкі

Фота: інстаграм спявачкі

Кацярына Цішкевіч. Кыргызстан

Вядучая тэлеканала АНТ у ліпені падарожнічала па Кыргызстане. У сваім інстаграме жанчына падзялілася серыяй фота на фоне скалістых гор гэтай краіны.

Кацярына Цішкевіч

Фота: інстаграм тэлевядучай

Аляксей Талай. Расія

Параалімпіец і заснавальнік дабрачыннага фонду, вядомы сваімі сімпатыямі да Лукашэнкі, гэтым летам наведаў Санкт-Пецярбург. Па словах мужчыны, ён правёў у паўночнай сталіцы некалькі дзён, дзе паспеў адпачыць і набрацца сіл.

Талай

Фота: інстаграм дзеяча

Калі да вашага адпачынку яшчэ далёка — не адчайвайцеся. Тут мы сабралі падборку цікавых актыўнасцяў, якімі можна заняць выходныя.

Чытайце таксама:

«Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв'юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны

«За данясенне праўды да сусветнай супольнасці». Белтэлерадыёкампанія прэміравала прапагандыстак, што трапілі пад еўрапейскія санкцыі

«Куды вас суправаджаць?» Апублікавалі зліў тэлефонных размоў Балабы і прапагандысткі БТ Лебедзевай

Клас
8
Панылы сорам
18
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
62

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?