Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У сераду без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Ноччу +15..+21°С, па паўночным усходзе Беларусі +12..+14°С, максімальная тэмпература днём +28..+34°С. У Мінску чакаецца +31°С.

Надвор'е на сераду. Pogoda.by

Надвор'е на сераду. Pogoda.by

А наступныя двое сутак умовы надвор'я будзе вызначаць няўстойлівая вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання.

У чацвер у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу будзе ад +14°С па ўсходзе да +22°С па захадзе, максімальная тэмпература днём +27..+34°С.

У Мінску чакаецца +30°С.

У пятніцу, 18 жніўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Ноччу ад +14°С па паўднёвым усходзе да +22°С па захадзе, максімальная тэмпература днём +27..+33°С.

У Мінску +30°С.

На суботу і нядзелю ў Мінску, паводле папярэдняга прагнозу, мінімум +28°С.

Чытайце таксама:

Спёка вярнулася. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

У Партугаліі і Іспаніі бушуюць лясныя пажары. На Пірэнеі прыйшла трэцяя за лета хваля анамальнай спёкі

Як гарачая ванна. Сусветны акіян пабіў тэмпературны рэкорд усіх часоў, і гэта толькі пачатак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0