Праваабаронцы пішуць, што Сачэўку адправілі ў ПКТ яшчэ ў пачатку жніўня, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Да гэтага палітвязень правёў 23 сутак у ШІЗА, куды трапіў 19 чэрвеня за тое, што адмовіўся выносіць смецце.

Калі 10-дзённы тэрмін знаходжання ў ШІЗА падыходзіў да канца, Сачэўка дадалі яшчэ адно дысцыплінарнае спагнанне за тое, што ён ляжаў у ізалятары на падлозе. Пасля яму паведамілі, што яго адправяць у памяшканне камернага тыпу за «няправільныя погляды».

4 траўня 2022 года Сачэўку затрымалі на працоўным месцы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — публікацыю ў сацсетцы «ВКонтакте» відэа з Лукашэнкам, на якім ён у 1994 годзе прымае прысягу пад бчб-сцягам. Праз трое сутак мужчыну выпусцілі, а ўжо 11 чысла зноў затрымалі — па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

25 траўня яго прызналі вінаватым у захоўванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і прызначылі штраф у 25 базавых велічынь. У чэрвені лабараторна-судовая экспертыза пацвердзіла ў гродзенца псіхічнае захворванне.

У верасні 2022 года пачаліся судовыя пасяджэнні па справе Сачаўкі — цяпер яго абвінавачвалі ў распальванні варожасці і ва ўдзеле ў пратэстах. У кастрычніку суд прысудзіў мужчыну да 6 гадоў калоніі. У ліпені гэтага года КДБ унёс Андрэя Сачэўку ў»спіс тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Жыхару Баранавічаў далі год калоніі за абразу Лукашэнкі

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання наваполацкіх актывістаў Брыцікавай і Кухаронка

Гомельскаму бармену Вятошкіну замянілі «хатнюю хімію» на калонію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0