Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У аўторак, 14 жніўня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Ноччу +12..+18°С, максімальная днём ад +24°С па паўночным захадзе да +31°С па поўдні краіны. У Мінску +30°С.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу +9..+16°С, па паўднёвым захадзе краіны будзе +17..+20°С; максімальная днём +24..+31°С, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах да +33°С. У Мінску +30°С.

У чацвер таксама пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у паўночна-заходніх раёнах краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу ад +12°С па ўсходзе да +20°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная днём +27..+34°С. У Мінску +30°С.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2