У інтэрнэце з’явіўся гукавы файл, дзе нібыта запісаная размова нібыта сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука з трыма прастытуткамі.
Георгі Дзмітрук, фота Радыё Свабода
«Оля, Лена і Оля» патрабуюць ад Дзмітрука грошы, якія ён запазычыўся за іхнія паслугі і за маўчанне. Таксама распаўсюджваецца адмысловы ліст ад «прадстаўніц самай старажытнай прафесіі».
Сам сустаршыня БХД называе гэта свядомай правакацыяй спецслужбаў напярэдадні рашэння Мін’юсту аб рэгістрацыі партыі. «Гэта паклёп, а на паклёп павінна быць адпаведная рэакцыя», — кажа Г.Дзмітрук.
Палітык падаў скаргу ў пракуратуру Кобрынскага раёну. Ён таксама збіраецца бліжэйшым часам зрабіць аналіз аўдыёзапісу, каб упэўніць усіх, што голас належыць не яму.
Георгій Дзмітрук — сустаршыня БХД, прадпрымальнік, жыве ў Кобрыне, бацька пяці дзяцей, пратэстант.
0
0
0
0
0
0