У А1 паведамляюць, што зменіцца хуткасць хатняга інтэрнэту, які працуе па тэхналогіі GPON (па аптавалакне). Доступ да сеціва цяпер будзе давацца на аднолькавых уваходнай і выходнай хуткасцях. Гэта дазволіць павялічыць выходную хуткасць злучэння.

Таксама змены закрануць тарыфныя планы фіксаванай сувязі. Кампанія МТС паведаміла, што з 12 жніўня пачне рэалізацыю праграмы па добрасумленным выкарыстанні мабільнага інтэрнэт-трафіку. Што такое «нядобрасумленнае выкарыстанне» — у МТС не тлумачаць. Аднак паведамляюць, што да канца месяца зменіцца хуткасць падлучэння да сеціва для абанентаў, якія перавысілі ліміт па выдзеленым трафіку.

Life:) з 22 жніўня плануе павысіць кошт некаторых тарыфных планаў. Акрамя таго, аператар перагледзіць тарыфы па дадатковым выкарыстанні інтэрнэт-трафіку і цэны ў роўмінгу.

З усімі зменамі ў тарыфах, хуткасцях інтэрнэт-злучэння і правіламі «добрасумленнага выкарыстання» трафіку можна азнаёміцца на сайтах мабільных аператараў.

Чытайце таксама:

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ 

Беларус знайшоў у сына платную інтэрнэт-падпіску і дамогся ад аператара вяртання грошай. Прытым нават з «падарункам»

У беларускім МТС расказалі, ці будуць мяняць лагатып следам за расіянамі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13