Фота: МНС

Фота: МНС

Электразабеспячэнне за мінулыя суткі адноўлена ў 1829 населеных пунктах. Паводле звестак на 7:00 8 жніўня, аднаўленчыя работы працягваюцца ў 655 населеных пунктах, як паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

Найбольш напружаная сітуацыя — у Віцебскай вобласці, дзе навальнічны фронт стаў прычынай масавага падзення дрэў на лініі электраперадач, іх абрыву. Работы па аднаўленні электразабеспячэння ў рэгіёне працягваюцца больш чым у 400 населеных пунктах. У дапамогу віцебскім энергетыкам накіраваны брыгады з Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Паведамляецца, што прымаюцца меры для ліквідацыі парушэнняў электразабеспячэння ў максімальна сціслыя тэрміны.

Чытайце таксама:

Сёння дажджы калі і будуць, то выключна кароткачасовыя

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1