Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Польшча разглядае любыя крокі для сваёй абароны на фоне пагаршэння сітуацыі бяспекі праз прысутнасць наймітаў групы Вагнера ў Беларусі, але закрыццё мяжы з'яўляецца крайняй мерай. Пра гэта ў інтэрв'ю CNN заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Ён адзначыў, што Польшча хацела б пазбегнуць рашэння аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю.

«Мы разглядаем любыя крокі для абароны нашай тэрыторыі, абароны нашых грамадзян, уключаючы поўную ізаляцыю Беларусі, уключаючы поўнае закрыццё мяжы», — сказаў Яблонскі.

Намеснік кіраўніка МЗС дадаў, што закрыццё мяжы з'яўляецца крайняй мерай, але ў выпадку нападаў на Польшчу і спробаў дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне «ў нас можа не застацца іншага выйсця».

Ён падкрэсліў, што пагроза з боку Беларусі «з'яўляецца вельмі рэальнай», паколькі «вагнераўцы» ажыццяўлялі спробы пранікнуць на польскую тэрыторыю.

«Мы вельмі выразна заяўляем, што мы не адступім… мы чакаем больш спробаў нападаў на нашу мяжу, магчыма, больш спробаў парушэння нашай паветранай прасторы», — сказаў Яблонскі.

Ён распавёў, што Польшча разгортвае ўсё больш войскаў паблізу беларускай мяжы, аднак не ўдакладніў іх колькасці.

Чытайце таксама:

«Правяраюць рэакцыю Польшчы і саюзнікаў». Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі

У Беларусь заехала 14-я калона вагнераўцаў, у асноўным фуры з кантэйнерамі

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3