«МНС папярэджвае! Высокая небяспека гібелі на вадзе!» — сказана ў паведамленні.

З пачаткам лета МНС неаднаразова звярталася да грамадзян з просьбай быць асабліва ўважлівымі пры купанні, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, піша Tochka.by.

Таксама на выхадных будзе вельмі спякотна. У Мінску чакаецца да +32°С, а на Гомельшчыне да +37°С.

«Каб не атрымаць сонечнага або цеплавога ўдару, па магчымасці не выходзьце на вуліцу ў самы гарачы час сутак (з 11 да 16 гадзін). Апранайце галаўныя ўборы, старайцеся больш знаходзіцца ў цені. Пазбягайце фізічных нагрузак і ўжывання алкаголю», — заявілі ў МНС.

Адпачываючы на беразе вадаёмаў, ратавальнікі рэкамендуюць устрымацца ад ужывання нават слабаалкагольных напояў.

«Пастаянна трымайце дзяцей у полі зроку. У лесе не забывайцеся пра тое, што ў сухое гарачае надвор'е любая іскра можа прывесці да пажару», — далі рэкамендацыі супрацоўнікі МНС.

Чытайце таксама:

На выхадных да +37°С, у Мінску +32°С

Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?

Санэпідэмслужба назвала вадаёмы, дзе не рэкамендавана купацца

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1