Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Ноччу +12..+18°С, днём ад +22°С па паўночным захадзе да +29°С па паўднёвым усходзе.

У Мінску да +27°C, невялікі дождж.

У пятніцу, 4 жніўня, месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу будзе ад +12°C па паўночным захадзе да +20°C па паўднёвым усходзе краіны; максімальная днём складзе +23..+29°С, па Гомельшчыне да +33°С. У Мінску +24°C.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +13°C па паўночным захадзе да +21°C па паўднёвым усходзе; максімальная днём будзе ад +22°C па паўночным захадзе да +34°C па паўднёвым усходзе краіны, месцамі па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да +36°C. У Мінску +24°C.

А вось паводле pogoda.by у нядзелю ў Мінску чакаецца +33°C.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0