Мемарыяльны знак у памяць пра падзеі паўстання 1863 года і шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, на якую яго замянілі. Фота: «11.27»

Мемарыяльны знак у памяць пра падзеі паўстання 1863 года і шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, на якую яго замянілі. Фота: «11.27»

Грамадзяне таксама цікавяцца ў чыноўнікаў, дзе знак знаходзіцца цяпер, дзе і калі яго зноў усталююць. Падпісацца пад петыцыяй можна да 30 ліпеня.

Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, грамадзяне хочуць ведаць, згодна з якім рашэннем міністэрства памятны знак дэмантавалі.

Нагадаем, што мемарыяльны знак, пастаўлены яшчэ ў 1995 годзе знакамітым гродзенскім скульптарам Уладзімірам Панцялеевым, знік літаральна днямі, а на яго месцы цяпер шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў. Знак, выкананы з дубу, нагадваў пра бой паміж атрадамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі і царскім войскам, які адбыўся на вакзале 14 сакавіка 1863 года.

Бондарава ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што 10 чэрвеня яна звярнулася ў Гродзенскі гарвыканкам з патрабаваннем дэмантаваць «ідала, які гераізуе польскіх тэрарыстаў» на чыгуначным вакзале, а таксама прыбраць беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, якога яна называе не іначай як «мярзотным масавым забойцам праваслаўнага насельніцтва», з пераліку знакавых для горада персон, што апублікаваныя на сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна.

Мясцовыя ўлады паслухмяна выканалі ўсе патрабаванні ў надзвычай кароткі тэрмін. Але ўлічваючы, што адначасова была вывешаная шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, хутчэй за ўсё, гэтае мерапрыемства было задумана задоўга да зваротаў інфаказачкі.

Чытайце таксама:

Бондарава прысвоіла сабе знішчэнне знака ў гонар паўстання 1863 года і хоча замяніць Касцюшку на Сталіна

«Кажуць «набі штосьці» — а я ім і прапаноўваю беларускую тэматыку». Тату-майстар расказаў, як беларусізаваў людзей праз татуіроўкі

Аўгустоўскі канал на беларускім баку абмялеў. Беларусы вінавацяць палякаў, а палякі беларусаў

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16