«Варта адзначыць, што Адзіны рэестр пустых дамоў пастаянна абнаўляецца. Цяпер у ім размешчана інфармацыя пра больш чым 10 тысяч хат, у тым ліку такіх, у дачыненні да якіх праводзяцца мерапрыемствы па пошуку ўласніка, а таксама ў дачыненні да якіх прынята рашэнне аб іх продажы і якія валодаюць іншымі прыкметамі», — адзначаецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Доступ да рэестра адкрыты і бясплатны. Усе ахвотныя могуць паглядзець характарыстыкі той ці іншай хаты, даведацца яе месцазнаходжанне, стан, год пабудовы. Усе гэтыя звесткі збіраюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Таксама ў ведамстве адзначылі, што на публічнай кадастравай карце ёсць слой пра месцазнаходжанне пустых жылых дамоў, прызначаных для продажу. Гэты слой стварылі якраз на аснове звестак з рэестра.

Спіс пачалі фарміраваць у адпаведнасці з указам Лукашэнкі №116 ад 24 сакавіка 2021 г. «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з дамамі, што пустуюць». З'явіўся рэестр у пачатку 2023 года, у ім тады была інфармацыя толькі пра 1200 хат.

Чытайце таксама:

«З чаго пачаць? Пачніце са шпалераў». Як найбольш ашчадна аднавіць купленую вясковую хату

«Тут такія прыгожыя кветнікі, а не гэтыя сумныя газоны з туямі». Лецішчы ў старых садовых таварыствах маюць свае перавагі

«Я магла б яшчэ вышыць. Толькі б знаць, ці нада гэта каму». Як жывуць апошнія жыхаркі апусцелых вёсак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?