Святлана Ціханоўская прыехала на ўрачыстае адкрыццё сквера Вольнай Беларусі з партрэтам зняволенага мужа Сяргея Ціханоўскага.

Святлану Ціханоўскую на ўрачыстасці назвалі прэзідэнткай вольнай Беларусі. На фота яна з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Разам з Ціханоўскай прыехалі на ўрачыстасць і члены Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сярод іх быў і Павел Латушка, які ў пачатку сваёй дыпламатычнай кар’еры быў, дарэчы, кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі ў Беластоку.

Выступае Святлана Ціханоўская

Выступае Святлана Ціханоўская

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам Беластока за тое, што яны ўхвалілі рашэнне аб з'яўленні ў Беластоку сквера Вольнай Беларусі. Гэта праява салідарнасці з Беларуссю, сказала Ціханоўская. Дэмакратычная лідарка адзначыла, што надыдзе час, калі беларусы Падляшша будуць жыць разам, калі Беларусь стане часткай Еўрапейскага саюза.

Сімвалічнае адкрыццё сквера

Сімвалічнае адкрыццё сквера

Святлана Ціханоўская з Тадэвушам Трускаляскім

Святлана Ціханоўская з Тадэвушам Трускаляскім

Прэзідэнт Беластока казаў на ўрачыстасці, што зараз беларускае консульства мусіць пазначаць на сваёй карэспандэнцыі адрас, у назве якога ёсць Вольная Беларусь. У скверы толькі адзін будынак, і гэта беларускае консульства. Зʼяўленне сквера Вольнай Беларусі — сімвал таго, што палякі не забыліся пра паняволеных беларусаў, як падкрэсліў Трускаляскі.

Шыльда беларускага консульства

Шыльда беларускага консульства

На адкрыццё сквера сабраліся мясцовыя беларусы

На адкрыццё сквера сабраліся мясцовыя беларусы

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Беласточчыны і адкрыла сквер

На Падляшшы ў пятніцу пачынаецца трэці Фестываль абуджаных Тutaka

У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку з'явілася шыльда ФОТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?