Наста Лойка на судзе. Скрыншот відэа СТБ

Наста Лойка на судзе. Скрыншот відэа СТБ

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. 

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя. 

Нядаўна ад яе на волю дайшла паштоўка датаваная 21 чэрвеня:

«Хачу падзякаваць за пасылкі, грашовыя пераводы, а сёння атрымала паштоўкі. Вельмі ўдзячная. Дзякуй за падтрымку!»

Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0