Анджэй Дуда. Фота: Marek Borawski / KPRP

Анджэй Дуда. Фота: Marek Borawski / KPRP

Падчас візіту Дуда правядзе перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якіх будуць абмяркоўвацца пытанні святкавання Дня Канстытуцыі Украіны. Таксама прэзідэнты абгавораць сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне і пагрозу расійскай атакі на Запарожскую АЭС.

Дуда і Зяленскі таксама абмяркуюць падрыхтоўку да ліпеньскага саміту NATO ў Вільні.

Раней стала вядома, што ў Кіеў прыбыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Каментуючы сваю паездку ва ўкраінскую сталіцу, Наўседа адзначыў, што прыехаў перад віленскім самітам з галоўным мэсэджам — «месца Украіны ў NATO», як піша «Украінская праўда».

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0