У Беларусі працягваецца зніжэнне захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Паводле звестак на 23 лістапада, з 16 па 22 лістапада ў параўнанні з папярэднім тыднем колькасць зваротаў у медыцынскія ўстановы з прычыны ВРВІ і грыпу знізілася на 38,2%, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці — на 12,4%, у Віцебскай ‑‑ на 33,9%, у Гомельскай — на 47,7%, у Гродзенскай — на 39,7%, у Мінску — на 41,5%, у Мінскай вобласці — на 35,9%, у Магілёўскай вобласці — на 33,4%.

У структуры хворых пераважаюць дарослыя, на іх долю прыпадае 59,9%.

Нагадаем, што ў Беларусі вядзецца штодзённы маніторынг этыалагічнай структуры узбуджальнікаў вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Усяго лабараторна пацверджана:

грып А — у 22,3% выпадкаў, з іх 179 выпадкаў захворвання пандэмічным грып A/H1N1,

грып B — у 3,3%. На вірусы парагрыпу прыходзіцца 8,2% выпадкаў, адэнавірусы — 21%, РС‑вірусы — 17,7%.

З мэтай прадухілення ўлучэння ў эпідэмічны працэс дзяцей вучоба прыпыненая ў 238 установах адукацыі краіны. Заняткі адноўленыя ў больш чым 2 тыс. школ.

Супраць сезоннага грыпу прышчэплена 1 млн. 010 тыс. 632 чалавекі. Гэта на 35,9% больш, чым у 2008 годзе. Працягваецца вакцынацыя за кошт асабістых сродкаў грамадзян, а таксама за кошт сродкаў прадпрыемстваў і мясцовых бюджэтаў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0