Пра гэта піша ў сённяшнім нумары «Спортивная панорама».

Газета адзначае, што ў кіраўніцтве салігорскага клуба гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць, але і катэгарычна не абвяргаюць. Для тых, хто слаба разбіраецца ў спорце, размова тут вядзецца пра футбол.

Сам Эдуард Васільевіч зазначае, што перамовы з салігорцамі вядуцца.

«Сам я з задавальненнем узначалю «Шахцёр»,

— цытуе спецыяліста выданне. — І цяпер чакаю канкрэтнай прапановы ад заснавальнікаў клуба. Пару разоў ездзіў у Салігорск, размаўляў з намеснікам дырэктара па спартыўнай рабоце Юрыя Вяргейчыкам, ад гутаркі з якім у мяне засталіся самыя прыемныя ўражанні».

Эдуард Малафееў зазначыў, што ўжо падрыхтаваў праект работы з камандай на міжсезонне і адправіў у клуб, падкрэсліўшы, што калі кантракт з «Шахцёрам» сарвецца,

яму б у любым выпадку хацелася б працаваць у Беларусі.

У сезоне 2009 г. Эдуард Васільевіч Малафееў узначальваў санкт‑пецярбургскае «Дынама» і вывеў клуб з другой лігі расійскага чэмпіянату ў першую. Па сканчэнні сезона ён пакінуў каманду, зазначыўшы, што хоча працаваць у Беларусі.

У сезоне-2009 салігорскі «Шахцёр» фінішаваў шостым у чэмпіянаце Беларусі, набраўшы 38 балаў. Столькі балаў набралі таксама «Нафтан» і «Дынама» Брэст, але яны занялі больш высокія месцы за кошт дадатковых паказнікаў.

Залатыя медалі айчыннага першынства «Шахцёр» заваёўваў у 2005 г., чатыры разы быў бронзавым прызёрам (2002, 2004, 2006, 2007), уладальнік Кубка Беларусі 2004 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?