Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Дэкларацыю аб нейтралітэце, якую павінны былі падпісаць беларускія і расійскія тэнісісты для ўдзелу ва Уімблдоне, у мінулым месяцы дапоўнілі, як паведамляе BBC Sport. Спартсмены, якія падпісалі дакумент, павінны даказаць, што разарвалі кантракт з кампаніямі, якія кіруюцца або кантралююцца асобамі пад заходнімі санкцыямі.

Ініцыятарам такога ўзмацнення суровасці выступіў урад Вялікабрытаніі, а кантроль ускладзены на галоўнага суддзю турніру Джэры Армстранга.

Пад пытаннем цяпер удзел, як мінімум, 26-гадовай расіянкі Веранікі Кудэрметавай, якую спансуе «Татнафта». Адзін з нафтагазавых гігантаў Расіі трапіў пад санкцыі ЕС год таму. Дванаццатая ракетка свету насіла лагатып «Татнафты», удзельнічаючы ў турнірах WTA Tour.

У мінулым годзе беларускіх і расійскіх тэнісістаў увогуле не дапусцілі да Уімблдона. У гэтым сезоне аргкамітэт прапанаваў у якасці пропуску на турнір падпісаць асабістую дэкларацыю аб нейтралітэце.

Згодна з дакументам, атлеты будуць выступаць у нейтральным статусе пад белым сцягам. Яны не могуць выказваць падтрымку ваенным дзеянням ва Украіне і кіраўніцтву сваіх краін, у тым ліку «насіць або быць заўважанымі з якім-небудзь прадметам, якія змяшчаюць малюнак, сімвал, сцяг, знакі адрознення або эмблему». Умовы выступлення прадугледжваюць таксама адмову ад фінансавання дзяржавай альбо кампаніямі, якія нейкім чынам звязаныя з сілавымі структурамі або якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Чытайце таксама:

«Я адчувала, што ўсе ненавідзяць мяне праз маю краіну». На пачатку вайны Сабаленка хацела завяршыць кар'еру праз хэйт

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

«Не цярпіцца паўдзельнічаць». Сабаленка атрымала брытанскую візу і едзе на Уімблдон

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1