Сярод тых, каму прысвоілі новы статус, і тэлеграм-канал расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, які доўгі час жыў у Беларусі і спецыялізаваўся на беларускай тэме. Ён заўсёды быў крытычна настроены да Лукашэнкі, у той жа час яго падазраюць у сувязях з расійскімі ўладамі і спецслужбамі.

Акрамя таго, у гэты ж дзень прызнаныя «экстрэмісцкімі» на тэрыторыі Беларусі сацыяльныя сеткі «Рускага добраахвотніцкага корпуса» і легіёна «Свабода Расіі».

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:

  • Telegram-каналы, чаты і боты «Обр. связь БЛбот», «Гняздо Буслоубот», «Беларусы за Украину bot», «Орша Льнуха», «(НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ», «Жыццё, каханне i смерць», «Вот так дела»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Анатолий Александрович Манулик», «Анатолий Манулик», «Светлогорск, Беларусь. Новости. Доска объявлений»;
  • Instagram-старонка «panda.news.bу»;
  • Сайт і сацыяльныя сеткі праекта «Это Минск, детка»;
  • Twitter-старонка «Вiцебская Вясна»;
  • YouTube, «УКантакце» і Facebook-старонкі «Васiль Лапацiн»;
  • YouTube-канал «Гомельская Весна»;
  • Старонка ва «УКантакце» «Союз Междуморья»;
  • TikTok-старонкі «Тёрнер», «жыве Беларусь», «Маланка Медиа», «НАШ ДОМ ТВ», «365bel».
Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1