Паводле інфармацыі дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка, вынікі выпрабавання ўжо даступныя абітурыентам на сайце РІКВ.

Беларуская мова была першым прадметам цэнтралізаванага тэставання — 2023, якое стартавала 14 чэрвеня.

У мінулым годзе на ЦТ па беларускай мове «стабальнікаў» было нашмат больш — 67 чалавек.

Сёння, 26 чэрвеня, абітурыенты здавалі хімію, 28 чэрвеня адбудзецца тэст па фізіцы, 30 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 2 ліпеня — геаграфіі. Завершыцца ЦТ 4 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1