Прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі абвясцілі ў Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення. Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі».

Учора сын Гнаўк трапіў на спатканне з маці. Паводле яго, яна трымаецца добра. У камеры сядзіць з трыма жанчынамі, з якімі ў яе добрыя стасункі. Умовы цяпер лепшыя, чым у калоніі, дзе яе ўтрымлівалі 90 сутак у ШІЗА.

За ўвесь час Алене Гнаўк дайшлі толькі 10 лістоў ад беларусаў.

Чытайце таксама:

Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

Дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш — на волі 

Супраць палітвязня Аляксея Камароўскага завялі новую крымінальную справу

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0