Ці належаць абломкі «Тытану», пакуль невядома. Эксперты ацэньваюць атрыманую інфармацыю і абяцаюць паведаміць падрабязнасці пазней.

Раней ратавальнікі паведамлялі, што пошукі батыскафа ўвайшлі ў вырашальную стадыю, бо запас кіслароду на борце мусіць канчацца. Праўда, вызначыць дакладны час, калі скончыцца кісларод, не заўсёды магчыма, і яго можа хапіць на большы час, чым мяркуецца.

У чацвер берагавая ахова ЗША пашырыла маштаб выратавальнай аперацыі, падключыўшы да яе яшчэ 10 суднаў і некалькі падводных лодак.

Раней рэхалоты засеклі некалькі месцаў, адкуль паступаюць падводныя шумы, але ні ў адной з іх батыскаф не выявілі. Па словах навукоўцаў, акіян напоўнены натуральнымі гукамі, што зніжае эфектыўнасць рэхалотаў.

Тым не менш удзельнікі аперацыі, да якой далучыліся амерыканскія і канадскія вайсковыя самалёты, караблі берагавой аховы і падводныя робаты, засяродзілі намаганні ў непасрэднай блізкасці ад месца, дзе былі засечаныя шумы.

Чытайце таксама:

Кісларод на зніклым батыскафе «Тытан» толькі што скончыўся. Усе людзі на ім, імаверна, ужо загінулі

У акіяне знік батыскаф з людзьмі, якія вырашылі пагрузіцца да «Тытаніка». Кіслароду на борце засталося менш, чым на суткі

У Ла-Маншы знік англійскі плывец

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
18
Абуральна
1