На месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Цяпер спецыялісты правяраюць гарадскі пляж на наяўнасць іншых выбухованебяспечных прадметаў. Пра гэта паведамляе раённая газета «Крычаўскае жыццё». 

На гэты момант гараджанам нічога не пагражае, знойдзены аб’ект знаходзіцца пад аховай.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі на Крычаўшчыне знаходзяць снарад часоў вайны. Два месяцы таму за некалькі кіламетраў ад Крычава, каля вёскі Сакольнічы, ужо быў знойдзены снарад, як нагадвае выданне «Магілёў.Media».

Чытайце таксама: 

На гарадзішчы ў Крычаве развальваецца абарончае ўмацаванне XVI—XVII стагоддзяў

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

«Толькі ў Крычаве майстры ляпілі канька без ножак і падобнага да шахматнай фігуркі». Крычаўскую свісцёлку ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1