Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Лукашэнка закрануў пытанне запрашэння назіральнікаў на выбары-2024.

«Суб'екты, якія запрашаюць назіральнікаў, вызначаныя законамі. Нам хаваць няма чаго. У патрэбны час, калі падыдзе тэрмін, калі мы палічым патрэбным, мы запросім назіральнікаў. Каб яны бачылі, як будуць праходзіць выбары. Каб нас не папракалі, што мы праводзім выбары, як у Амерыцы там. І страляюць у людзей пасля выбараў, і па пошце выбары праводзяць і гэтак далей. І фальсіфікацый процьма. Гэта ўжо сёння відаць. Мы павінны сумленна правесці гэтыя выбары», — перакананы Лукашэнка.

Ён дадаў, што хаваць няма чаго.

«Каля 80% адназначна сёння падтрымліваюць той курс, які мы вызначылі. Нам чаго баяцца? Ну, за 20%, якія вагаюцца і якія супраць, мы яшчэ пазмагаемся. Гэта я кажу як прэзідэнт», — заявіў Лукашэнка.

У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання (парламенцкія выбары + мясцовыя). Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.

Фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года правяла да масавых пратэстаў беларусаў. Пратэсты былі жорстка задушаныя. Тысячы беларусаў кінутыя ў турмы, дзясяткі тысяч прайшлі праз адміністрацыйныя арышты, сотні тысяч беларусаў пакінулі краіну.

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24