Прэзідэнты (справа налева) Паўднёвай Афрыкі Сірыл Рамафоса, Каморскага Саюза Азалі Асумані, Сенегала Макі Саль, Замбіі Хакаіндэ Хічылема (прысеўшы) ставяць свечкі на брацкай магіле ахвяр расійскай агрэсіі ў Бучы пад Кіевам, 16 чэрвеня 2023 года

Прэзідэнты (справа налева) Паўднёвай Афрыкі Сірыл Рамафоса, Каморскага Саюза Азалі Асумані, Сенегала Макі Саль, Замбіі Хакаіндэ Хічылема (прысеўшы) ставяць свечкі на брацкай магіле ахвяр расійскай агрэсіі ў Бучы пад Кіевам, 16 чэрвеня 2023 года

Агенцтва Reuters атрымала доступ да непублічнага спіса папярэдніх умоў, які дэлегацыя афрыканскіх краін збіраецца прапанаваць прэзідэнтам Украіны і Расіі «для ўмацавання даверу паміж імі». У якасці першага кроку там прадугледжваецца вывад расійскай тактычнай ядзернай зброі з Беларусі. Сёння з візіту ў Кіеў пачалася міратворчая місія афрыканскіх прэзідэнтаў.

Пакінем за дужкамі пытанне, ці тая зброя ў Беларусі рэальна стаіць ці будзе стаяць — лягчэй за ўсё ўвезці макеты і іх жа вывезці ў якасці жэсту добрай волі. Гаворка пра іншае.

Нават калі б Беларусі ўсяго толькі ўдалося пазбыцца ядзернай зброі, гэта ўжо вялізная палёгка, бо выводзіць нашу краіну з зоны патэнцыйнага ўдару ў адказ. Калі ж Беларусі ўдасца вызваліцца і з-пад расійскага кантролю — гэта ўвогуле быў бы гістарычны пералом. Ці здарыцца гэта па выніках вайны, якая ператвараецца ў катастрофу для Крамля?

Пасля таго, як з Беларусі на Украіну напалі, Кіеў не будзе адчуваць сябе ў бяспецы, пакуль такі сцэнар можа паўтарыцца. Пераход Беларусі з-пад расійскага кантролю ў нейтральны статус — надзённая патрэба Кіева, Варшавы з Вільняй таксама. Прапановы кіраўнікоў Афрыкі паказваюць, што гэта разумеюць не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсім свеце.

Калі б вайна скончылася новай жалезнай заслонай, а Беларусь засталася па той бок яе, было б кепска нам яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў наперад.

А вось тое, што Беларусь апынаецца на стале перамоў аб сканчэнні вайны ва Украіне, — добры знак. Гэта сігнал, што перамога Украіны і дыпламатычнае рашэнне канфлікту па яе выніках з вялікай імавернасцю будзе ўключаць беларускае пытанне. Штосьці беларусы ад таго выйграюць — не вялікае, то хоць зернетка малое.

Чытайце таксама: Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

Клас
41
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?