Завод «Дыялек» пяройдзе прадпрыемству «Ферэйн», якое належыць расійскаму бізнэсоўцу Уладзіміру Брынцалаву.

Спачатку «Дыялек» быў перададзены Брынцалаву ў арэнду. Кампанія «Ферэйн» уклала ў праект 40 млн даляраў, паставіўшы на завод новае абсталяванне, здольнае выпускаць да 400 найменняў лекавых прэпаратаў, паведамляе «Ежедневник».

Лукашэнку спадабаліся планы Брынцалава наладзіць выпуск антыбіётыкаў, што мусяць цалкам замяніць дарагія імпартныя аналагі. І было прынята рашэнне аддаць раней арэндаваны завод.

Згодна з загадам кіраўніка дзяржавы, «Дыялеку» цалкам спішуць запазычанасці перад бюджэтам, а потым перададуць прадпрыемству Брынцалава як маёмасны комплекс, то бок фактычна задарма.

Аднак

дзяржава атрымае 25% акцый СААТ «Ферэйн». Таксама ўраду даручана распрацаваць інвестыцыйную дамовы пра будоўлю да 2015 года на базе передаванага маёмаснага комплекса новага завода.

«Ферэйн» стане правапераемнікам «Дыялека». Пасля афармлення неабходнай дакументацыі, прадпрыемства зможа ажыццяўляць дзейнасць на аснове раней выдадзеных прадпрыемству «Дыялек» ліцэнзій.

Трывогу выклікае той факт, што прадпрыемствы Брынцалава ў Расіі былі замяшаныя ў выпуск фальсіфікаваных медыкаментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?