Фота: iihf.com
Прычым немцы спачатку прапусцілі дзве шайбы, затым дзве закінулі, зноў прапусцілі, за хвіліну да канца трэцяга перыяду лік зраўнялі, а ў авертайме паставілі пераможную кропку — 4:3.
Аўтарам пераможнай шайбы ў авертайме стаў форвард Фрэдэрык Ціфельс.
Апошні раз Нямеччына брала срэбра ЧС у 1953 годзе, таксама немцы ўзялі срэбра на Алімпіядзе-2018.
Такім чынам, у матчы за 3-е месца ў нядзелю згуляюць Латвія і ЗША (пачатак у 15:20).
У фінале ў 20:20 згуляюць Канада і Нямеччына.
Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.





