У інстаграме Камароўскага рынку з'явілася інфармацыя пра цану маладой бульбы. За кілаграм прадаўцы просяць 3,99 рубля.

Больш дробная — 5 рублёў. Прывозяць яе ў Беларусь з Азербайджана. Айчынная, гавораць на Камароўцы, з'явіцца ў лепшым выпадку ў пачатку чэрвеня, піша Blizko.by.

Кабачкі можна знайсці па 4 рублі за кіло. Буйныя каштуюць 5,99 рубля. Сакавітая салодкая морква (прынамсі, так заяўлена на цэнніку) таксама каштуе 3,99 рубля.

Памідоры на прылаўках ляжаць па 9,50—12,50 рубля. Маладая цыбуля каштуе 1 рубель 50 капеек. А маладыя буракі ёсць па 5,50 рубля.

Свежыя агурочкі каштуюць 8 рублёў за кіло. За сто грам цыбулі просяць па 1,20—1,50, шпінату — 1,10, шчаўя і салаты — 1,50 рубля.

Чытайце таксама:

На Камароўцы паявіліся першыя беларускія маліны. Цана кусаецца

На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане

На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
5