«У любым баі дэзынфармацыя вельмі небяспечная. Згадайце Курскую бітву, пад Сталінградам, калі мы паспяхова дэзынфармавалі саперніка і выйгралі гэтую бітву», — сказаў ён.

«Але, павінен сказаць, самая вялікая дэзынфармацыя — гэты контрнаступ.

Ніякага контрнаступу, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар'яцтва. Адзін да пяці на фронце ваяваць па тэхніцы і жывой сіле — гэта проста вар'яцтва! Не, трэба нагнятаць, трэба накручваць украінцаў для таго, каб працягваць і ўтапіць нас у гэтым супрацьстаянні.

У гэтым сёння сутнасць на фронце. Мы гэта бачым. Гэта ў нас за плотам проста», — заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка загаварыў пра нейкі новы варыянт перамоў. 

«Перш чым вінаваціць нас у канфрантацыі, пашырэнні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перамоваў. 

Узяць не той дакумент (які выпрацоўваўся на пачатковым этапе ў ходзе праведзеных некалькіх раўндаў расійска-ўкраінскіх перамоваў. — Прым. БЕЛТА) — новы. Каб спыніць вайну», — прыводзяць яго словы дзяржСМІ. 

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7