Анатоль Глаз. Фота: Tut.by

Анатоль Глаз. Фота: Tut.by

У Рэйк'явіку 16-17 мая прайшоў саміт Рады Еўропы. У яго выніковых дакументах фігуруе і Рэспубліка Беларусь.

«Як вы ведаеце, наша ўзаемадзеянне з гэтай арганізацыяй практычна замарожанае, і не па нашай ініцыятыве. Хоць у прынцыпе мы ніколі і не ламіліся ў дзверы гэтай арганізацыі. Рада Еўропы канчаткова ператварылася ў паслухмяны інструмент для ціску на непажаданыя Вашынгтону і Брусэлю дзяржавы. Гэтая структура адназначна працуе на канфрантацыю і падзел, а не аб'яднанне нашага агульнага еўрапейскага дома», — сказаў Анатоль Глаз.

Паводле яго, гэта ўжо зусім не тая арганізацыя, у якую імкнулася трапіць Беларусь 30 гадоў таму. Разгляд пададзенай Рэспублікай Беларусь заяўкі на ўступленне быў замарожаны Радай Еўропы яшчэ ў 1990-я гады. Тым не менш, за мінулыя гады, па словах Глаза, было зроблена нямала для развіцця ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Радай Еўропы, рэалізаваны цэлы шэраг узаемавыгадных праектаў.

«Абраўшы курс на дыскрымінацыю і ўшчамленне правоў Рэспублікі Беларусь, развіццё кантактаў з экстрэмістамі, якія заклікаюць да новых санкцый і тэрактаў супраць насельніцтва Беларусі [абсалютная хлусня наконт тэрактаў, — НН], Рада Еўропы зрабіла ўсё, каб разбурыць дасягненні папярэдніх гадоў. На жаль, саміт у Рэйк'явіку і яго фінальная дэкларацыя з'яўляюцца відавочным працягам такой палітыкі, — адзначыў прэс-сакратар.

— На фоне ўжо звыклых абвінавачванняў і патрабаванняў, якія не маюць нічога агульнага з рэальнасцю, у наш адрас абсалютна дзікім і недарэчным выглядае тэзіс аб дачыненні Беларусі да нібыта гвалтоўнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. У сувязі з гэтым узнікае рытарычнае пытанне: няўжо для еўрапейскіх палітыкаў, якія выступаюць за працяг вайны ва Украіне, задавальненне ўласных палітычных амбіцый важнейшае за жыцці дзясяткаў тысяч дзяцей і іх бацькоў, якія штодня і штогадзіны рызыкуюць загінуць у зоне баявых дзеянняў?»

Глаз дадаў, што Беларусь прымала, прымае і будзе прымаць дзяцей з краін, якія сутыкнуліся з ваеннымі, прыроднымі і тэхнагеннымі крызісамі і катастрофамі. Як гэта рабілася для дзяцей з Японіі пасля аварыі на АЭС у Фукусіме ў 2011 годзе, дзяцей з Сірыі ў перыяд актыўных баявых дзеянняў у 2017 годзе і гэтак далей.

Чытайце таксама:

Трыбунал для Лукашэнкі і дапамогу беларускім вымушаным эмігрантам абмяркоўвала Ціханоўская ў Рэйк’явіку

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5