Фота затрыманага

Фота затрыманага

У дакуменце адзначана, што 31-гадовы мужына прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 416 («найміцтва») — «удзел без дазволу адпаведных органаў дзяржаўнай улады ва ўзброеных канфліктах іншых дзяржаў з мэтай атрымання матэрыяльнага ўзнагароджання», піша «Радыё Свабода — Кыргызстан».

У чэрвені 2022 года асуджаны, які знаходзіўся на той момант у Маскве, вырашыў уступіць у шэрагі ўзброеных груповак самаабвешчанай «Луганскай Народнай Рэспублікі» («ЛНР») для ўдзелу ў вайне ва Украіне. У ліпені ён прыбыў у горад Бранка і быў залічаны на вайсковую службу са штомесячнай аплатай у памеры 180 тысяч рублёў. Адзначаецца, што пасля паступлення на службу ён прымаў удзел у разведвальных аперацыях, прайшоў курсы баявой падрыхтоўкі, займаўся забеспячэннем мінамётных установак і боепрыпасаў на перадавой лініі фронту.

Па даных следства, у лістападзе 2022 года кыргызстанец быў звольнены з ваеннай службы, ён вярнуўся спачатку ў Маскву, а затым у Бішкек.

Сам абвінавачаны ў судзе віну не прызнаў. Паводле яго, ён паступіў на службу ў мэтах атрымання расійскага пашпарта. Мужчына таксама заявіў, што 5 месяцаў службы прабыў на тэрыторыі так званай ЛНР і ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, увесь час знаходзячыся ў ваенкамаце. Па словах кыргызстанца, прывезеныя ў Кыргызстан грошы ён накапіў, а за службу ўзнагароджанне не атрымліваў.

У судзе брат абвінавачанага, які прысутнічаў пры затрыманні, заявіў пра ціск падчас допыту і адмовіўся ад сваіх першапачатковых паказанняў, у якіх пацвярджаў удзел брата ў баявых дзеяннях.

У выніку хлопца асудзілі на 10 гадоў калоніі.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1