Паводле матэрыялаў справы, у абвінавачанага і яго 18-гадовага змоўшчыка здарыўся канфлікт з двума мужчынамі. Яны прызначылі ім сустрэчу на аўтастаянцы і, пагражаючы пісталетам, пасадзілі ў машыну. Аднаму з пацярпелых разбілі галаву рукаяткай. У машыне пацярпелым звязалі рукі пластыкавымі хамутамі, адабралі ў іх усю маёмасць і прышпілілі ланцугамі, якія былі прымайстраваныя пад сядзеннямі. На галовы ім надзелі лыжныя маскі з заклееным шклом, рот заляпілі скотчам.

Пацярпелых адвезлі за горад, дзе змясцілі ў загадзя выкапаную яму, і засыпалі пяском па шыю, абматалі галовы скотчам, заляпілі вушы і пакінулі ў такім становішчы.

Праз некаторы час аднаму з пацярпелых удалося выбрацца з ямы. Пасля ён дапамог вылезці з яе прыяцелю. Яны пайшлі ў бок дарогі, дабраліся да Мінска і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Выкрадальнікі паспелі схавацца, іх абвясцілі ў вышук. Праз год аднаго з іх, старэйшага, затрымалі ў Маскве і экстрадавалі ў Беларусь. Другога ўсё яшчэ шукаюць.

На падставе закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» тэрмін мінчуку паменшылі на адзін год.

Чытайце таксама:

У раёне Зыбіцкай ратавальнікі дасталі са Свіслачы п'яную дзяўчыну

У Наваполацку маці зарэзала дачку

У Мінску пенсіянерка выкінула ката з балкона. Жывёла загінула, а жанчыне далі штраф

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
10