Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія навучаюцца за мяжой, адмянілі. Аднак яна даецца тым навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой па накіраванні беларускіх дзяржаўных органаў у рамках ажыццяўлення дзяржаўных праграм.

Акрамя таго, цяпер зняць з воінскага ўліку могуць тых, хто аформіў выезд для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі.

Таксама змяніўся тэрмін, неабходны для залічэння ў запас у выпадку, калі чалавек не служыў па прызыве, але служыў у сілавых ведамствах. Раней замест службы ў войску можна было два гады прапрацаваць на атэставанай пасадзе, напрыклад, у МНС, СК або МУС. Цяпер тэрмін працы павысілі да пяці гадоў. Выключэнне — выпускнікі міліцэйскіх і ратавальных ВНУ.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі: Адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў, якія вучацца за мяжой, застануцца толькі ў асобных выпадках

Абмежавалі выезд з краіны для «палітычных», чыноўнікаў і сілавікоў

Ухілісту ад прызыву з Гродна далі год «хіміі». 20% прызыўнікоў Гродна наогул ухіліся ад атрымання позвы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6