Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Спачатку ў Бранскай вобласці ўпаў верталёт Мі-8. Людзі, якія знаходзіліся ў ім, загінулі. Каля Клінцоў знаходзіцца вялікая вайсковая база.

Расійскі ваенкар Рыбар сцвярджае, што верталёт збіты зенітнай ракетай. ТАСС сцвярджае, што прычынай падзення стаў пажар рухавіка.

Другі верталёт упаў ля вёскі Валкусцічы ва Унецкім раёне.

Каля ўкраінскай мяжы ўпаў самалёт Су-34. «Су-34 упаў недалёка ад украінскай мяжы. Лёс тых, хто знаходзіўся на борце, невядомы», — распавяла крыніца агенцтва.

На тэрыторыі Клінцоўскага раёна ўведзены план «Перахоп», там вядуць вышук дыверсантаў, якія маглі збіць верталёт і знішчальнік. Ад месца крушэння знішчальніка да верталёта, які раней упаў у Бранскай вобласці, — больш за 40 км. Аднак ад абодвух да ўкраінскай мяжы — не больш за 40 км.

Расійскія СМІ паведамляюць, што пілоты верталётаў і самалёта загінулі.

Пазней расійскі рэсурс Baza напісаў: «Спецслужбы правяраюць інфармацыю пра яшчэ адзін самалёт, які ўпаў у Старадубскім раёне Бранскай вобласці». Гаворка можа ісці аб яшчэ адным Су-34 ці Су-35.

А інфармаваны тг-канал «Повернутые на Z-войне» падсумаваў: «Каб адсекчы чуткі. Збітыя два Мі-8, адзін Су-35 і адзін Су-34. За ўсіх адпомсцім, усіх заб'ём», — ваяўніча заяўляе гэты шавіністычны рэсурс.

Такім чынам, за сёння ў Бранскай вобласці Расія магла страціць 4 адзінкі авіятэхнікі.

Расійскія ваенкары мяркуюць, што ўсе яны былі збітыя з тэрыторыі Украіны, з-пад самай мяжы.

Клас
123
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4