Байцы палка і мітрапаліт Епіфаній. Фота: полк Каліноўскага

Байцы палка і мітрапаліт Епіфаній. Фота: полк Каліноўскага

У рэзідэнцыі першага кіраўніка ПЦУ, у Міхайлаўскім Залатаверхім саборы абмяркоўваліся пытанні:

— Досвед Украіны па стварэнні аўтакефальнай царквы і адыходу ад уплыву РПЦ.

— Роля гэтага працэсу ў ідэнтычнасці, свабодзе, дэмакратыі, абароназдольнасці і культурным суверэнітэце краіны. Актуальнасць усіх гэтых праблем для Беларусі сёння і ў будучыні.

— Уздымалася пытанне парушэння правоў вернікаў і свабоды сумлення ў Беларусі.

Полк Каліноўскага выказаў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю аб безумоўным захаванні ўсіх правоў вернікаў і стварэнні ўмоў, для рэалізацыі свабоды сумлення ў Беларусі, пасля звяржэння дыктатуры Лукашэнкі.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Епіфаній распавёў пра шлях Украінскай праваслаўнай царквы і ўкраінскага грамадства да атрымання томаса.

Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.

Адзначаецца, што праводзяцца кансультацыі аб магчымасці падрыхтоўкі беларускіх святароў у навучальных установах ПЦУ.

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага паказаў уседарожнік, які патрапіў пад абстрэл

«Хутка ў нас будуць два дні перамогі, а ў вас — ніводнага…» Полк Каліноўскага віншуе з днём Перамогі

Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2