Фота: tamingtwins.com
Каб прыгатаваць чатыры кексы, спатрэбіцца:
- 4 лустачкі бекону,
- 150 г сыру чэдару, нарэзанага невялікімі кавалачкамі,
- 125 г свежых цэльназерневых паніровачных сухароў,
- 1 пучок зялёнай цыбулі, дробна нарэзанай,
- 3 яйкі,
- 1/3 шклянкі паўтлустага малака,
- соль,
- свежамолаты чорны перац,
- 5 г масла (для змазвання),
- 4 формы для кексаў.
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 190°C.
- Нагрэйце патэльню на сярэднім агні і пакладзіце на яе лустачкі бекону. Абсмажце яго да гатоўнасці, але не да хрумсткасці. Затым нарэжце невялікімі кавалачкамі і адкладзіце ўбок.
- У вялікай місцы змяшайце сыр, паніровачныя сухары, зялёную цыбулю, яйкі і малако. Дадайце бекон, усё перамяшайце і добра прыпраўце.
- Вышмаруйце сметанковым маслам чатыры металічныя формачкі для кексаў аб'ёмам прыкладна 150 мл і падзяліце цеста пароўну паміж імі. Выпякайце ў духоўцы каля 25 хвілін або пакуль кексы добра не паднімуцца і не стануць залацістымі, а зубачыстка, устаўленая ў сярэдзіну, не будзе выходзіць чыстай.
- Перакладзіце кексы на талерку і дайце трохі астыць. Падавайце цёплымі.
Больш рэцэптаў:
Рэцэпт на выхадныя. Піца ў колцах — і вашы дзеці будуць пішчаць
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя





