Удзельнікі акцый пратэсту з антыўкраінскімі лозунгамі

Журналісты здолелі індэнтыфікаваць пяць чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту з антыўкраінскімі лозунгамі. Фота: Le Monde

Як сцвяржаецца ў публікацыі, Le Monde у партнёрстве з расійскім апазіцыйным інтэрнэт-СМІ «Центр «Досье» і шэрагам еўрапейскіх СМІ, сярод якіх Süddeutsche Zeitung, Westdeutscher Rundfunk, Expressen, Delfi атрымаў і пацвердзіў сапраўднасць дакументаў, аўтарства якіх прыпісваецца расійскім спецслужбам.

У артыкуле цытуецца дакумент, які змяшчае справаздачу пра ход аперацыі 5 сакавіка на плошчы Сен-П'ер у Парыжы. У дакуменце пазначаныя дзве мэты мерапрыемства:

«паказаць няўдзячны і правакацыйны характар ​​украінскай рэакцыі на трагедыю ў Турцыі (землятрус); падкрэсліць дэструктыўную нацысцкую сутнасць праўкраінскіх актывістаў і ўкраінскага грамадства пад уладай У. Зяленскага ў цэлым».

У канцы дакумента прыводзяцца каля шасцідзесяці спасылак на публікацыі ў Facebook, TikTok і YouTube, дзе былі размешчаныя фота і відэа з мерапрыемства.

Журналісты Le Monde здолелі прасачыць больш за дзясятак акцый, якія адбыліся са снежня 2022 па красавік 2023 года ў Парыжы, Гаазе, Мадрыдзе і Бруселі. Некаторыя іх удзельнікі выказваліся супраць Украіны. У выніку журналісты здолелі ідэнтыфікаваць адных і тых жа ўдзельнікаў і аднатыпныя публікацыі ў сацыяльных сетках.

Як сцвярджаецца ў артыкуле, працэс заўсёды адзін і той жа: трое мужчын выходзяць на дэманстрацыі, не звязаныя з вайной ва Украіне, і фатаграфуюцца сярод натоўпу з плакатамі з аднолькавым зместам: «НАТА, спыні бамбіць Данецк» і «Не дасылайце больш зброі ва Украіну! Зяленскі бамбіць Луганск і Данецк».

Пры гэтым, як адзначаюць аўтары, адзін з псеўдапратэстоўцаў здолеў пабываць на некалькіх мітынгах на працягу трох дзён.

Аўтары таксама выявілі, што большасць публікацый у Facebook аб удзеле ў мітынгах размешчаныя на трох профілях: Aymen H., Annie C. і Mohamed T. Самы актыўны, Aymen H., у якога найбольш публікацый пра акцыю на плошчы Сен-Пʼер у Парыжы, у гэтай сацыяльнай сетцы падпісаны як жыхар правінцыі Буіра ў Алжыры. Пры гэтым ён падаў расійскі нумар тэлефона.

Журналісты здолелі знайсці профіль маладога чалавека ва Укантакце, а таксама яго акаўнт у TikTok. Там ён згадвае пра сваё жыццё ў Санкт-Пецярбургу і публікуе відэа свайго знаходжання ў гэтым горадзе ў ліпені 2022 года.

У артыкуле сцвярджаецца, што паводле пашпартных звестак, атрыманых Цэнтрам «Дасье», Aymen H. прыбыў у Расію для навучання ў 2019 годзе. У 2020 годзе ён некалькі разоў выязджаў у Стамбул і Алжыр.

У канцы снежня 2022 года малады чалавек далучыўся ў Facebook да некалькіх груп з абвесткамі аб працы ў Парыжы, Бруселі і Мадрыдзе і стаў публікаваць там прапановы, што прапануе ад 80 да 100 еўра за падпрацоўку, якая заключаецца ў фатаграфаванні з плакатам.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як журналісты звязаліся з уладальнікамі двух профіляў (Aymen H., Mohamed T.), іх уліковыя запісы былі выдаленыя.

Аўтары артыкула адзначаюць, што ў справаздачы расійскіх спецслужбаў аперацыя ўздзеяння, праведзеная на плошчы Сен-Пʼер у Парыжы 5 сакавіка, мела вялікі поспех. Быццам бы інфармацыяй пра яе было ахоплена больш за «100 000 карыстальнікаў».

Але на самай справе, большасць паведамленняў у Facebook, знойдзеных Le Monde, не выклікалі ніякай рэакцыі або яна была вельмі нязначная. Журналісты адзначаюць, што

«відэаролікі, апублікаваныя на YouTube і TikTok, згенеравалі паўтары тысячы праглядаў і некалькі сотняў лайкаў. Але з 82 апублікаваных каментарыяў пераважная большасць, верагодна, паходзіць ад «ботаў» — фальшывых акаўнтаў, якія выкарыстоўваюцца для штучнага павелічэння іх колькасці. Каментары бяздумныя, скапіяваныя і ўстаўленыя без правак, і былі размешчаныя профілямі без імён і прозвішчаў або фотаў профілю».

Le Monde цытуе супрацоўніцу амерыканскага аналітычнага цэнтра Atlantic Council Ніку Аляксееву (Nika Aleksejeva), якая сцвярджае:

«Вялікія кампаніі [па распаўсюджванні інфармацыі ў сацсетках] хутка заўважаюцца і выдаляюцца [платформамі]. Калі ўкладаць вялікія грошы, гэта можа прывесці да вялікіх стратаў. Таму Расія аддае перавагу невялікім кампаніям».

У канцы свайго матэрыялу аўтары сцвярджаюць, што разгорнутая кампанія ў сацыяльных сетках па дыскрэдытацыі Украіны не мела эфекту сярод рэальных карыстальнікаў. Эфект быў зваротны:

«Памерці ад смеху… Гэтыя псеўдапратэстоўцы доказ таго, што Пуцін разумее, што ён не выйграе гэтай вайны», — цытуюць журналісты адзін з каментарыяў у Facebook, які быў напісаны ў канцы красавіка.

Чытайце таксама:

Украіна пагружае Расію ў «туман вайны», украінцы вялікія майстры ў гэтым — Le Monde

Украіна запытвала ў краін NATO лічбавыя карты Беларусі, па якіх самалёты і дроны могуць лятаць на гранічна нізкіх вышынях — Le Monde

label.reaction.like
14
label.reaction.facepalm
6
label.reaction.smile
32
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?