Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У красавіку 2023 года 30-гадовая жанчына была часова прызначаная на пасаду начальніцы аддзялення паштовай сувязі, паведамляе СК.

Скарыстаўшыся адсутнасцю асноўнага кіраўніка і разлічваючы, што ў выхадныя дні служба ўнутранага кантролю не адсочвае рух грашовых сродкаў, жанчына на працягу некалькіх дзён пералічвала на сваю банкаўскую карту грошы, якія належаць прадпрыемству. У выніку чаго прычыніла шкоду на суму каля 490 тысяч рублёў.

Падчас допыту яна распавяла следчаму, што грошы пералічвала на біржу, дзе гуляла з канца сакавіка, аднак потым «сышла ў мінус». Каб аднавіць свой рэйтынг, жанчына вырашыла пракруціць афёру і скарыстацца грашыма прадпрыемства, на якім працяглы час працавала.

Маючы доступ да разліковага рахунку прадпрыемства, жанчына ажыццявіла некалькі грашовых пераводаў на сваю банкаўскую карту, што і было выяўлена кіраўніцтвам прадпрыемства. Яны адразу ж паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

У цяперашні час 30-гадовай жыхарцы Бабруйска прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры).

Дзяўчына змешчаная пад варту. На яе маёмасць накладзены арышт.

Чытайце таксама:

Пагражалі адрэзаць валасы, акуналі ў халодную ваду, здзекаваліся — у Мінску судзілі двух школьнікаў

У Маладзечне машына аховы МУС трапіла ў жортскае ДТЗ

Мінчук забіў чалавека, які не прыбраў за сваім сабакам

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1