Сродкі пойдуць на рамонт і абслугоўванне цывільнай інфраструктуры, каб забяспечыць украінцаў доступам да электрычнасці і вады, гаворыцца ў паведамленні.

«Мы знаходзімся ў цесным дыялогу з уладамі Украіны, каб дапамога дайшла да тых, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу. Агрэсіўная вайна Расіі штодня прыносіць неверагодныя пакуты і шырокамаштабныя разбурэнні. Наша падтрымка дапаможа палегчыць становішча ўкраінскага народа, які так шмат перажыў», — заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ.

Нарвегія абавязалася штогод выдзяляць 15 млрд нарвежскіх крон (1,2 млрд еўра) на працягу наступных пяці гадоў на агульную суму 75 млрд нарвежскіх крон (6,3 млрд еўра) у перыяд з 2023 па 2027 год.

Як удакладняецца, у 2023 годзе палова сродкаў, якія прадстаўляюцца ў рамках праграмы падтрымкі Нансена, пойдзе на ваенную дапамогу, а іншая палова — на гуманітарную і грамадзянскую.

Чытайце таксама:

Данія акажа вайсковую дапамогу Украіне

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0