Блізкі да брэсцкіх сілавікоў тэлеграм-канал сёння апублікаваў пакаяннае відэа з удзелам чатырох чалавек.

Максім Хлябец

Максім Хлябец

На адным з іх — Максім Хлябец. На відэа мужчына кажа, што супрацоўнічаў з «Брэсцкай газетай», у 2020 годзе пісаў пра выбары. А затрыманы, паводле відэа, за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пазней высветлілася, што Хлябец на волі.

Як стала вядома праваабаронцам, праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі сёння старое «пакаяльнае відэа» журналіста.

Таксама ў відэа паказваюцца тры жыхары Брэста і вобласці. Адзін кажа, што затрыманы за інтэрнэт-каментар пра Лукашэнку, другі — за каментар пра Лукашэнку і беларускіх вайскоўцаў. Трэці кажа, што распаўсюдзіў «экстрэмісцкія матэрыялы».

Як высветліла брэсцкая «Вясна», адзін з затрыманых — Уладзімір Каляда з вёскі Альшаны Столінскага раёна, які быў затрыманы яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. 24 сакавіка адбыўся суд за тое, што ў «Аднакласніках» паставіў «клас» публікацыі ад «Афіцыйная старонка Хартыя 97%». Суддзя Насеня вынес рашэнне: штраф памерам 740 рублёў з канфіскацыяй тэлефона.

Чытайце таксама:

«За тое, што ты, б****, экстрэміст». Сілавікі хваляцца тым, як жорстка затрымліваюць людзей з-за палітычных поглядаў

У Магілёве затрымалі маці трохгадовага дзіцяці

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2