Раману Пратасевічу прызначылі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фота: Віталь Піваварчык / БелТА

Раману Пратасевічу прызначылі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фота: Віталь Піваварчык / БелТА

Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд Раману Пратасевічу:

«Ці засталіся мы верныя сваім каштоўнасцям? Гэты прысуд — гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас, бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія:

— ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах;

— ніхто не павінен праходзіць праз катаванні;

— нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю.

Таму сёння я прашу кожнага беларуса і кожную беларуску: паглядзіце на сябе, ці засталіся вы верныя сваім каштоўнасцям? Бо без іх мы рызыкуем стаць падобнымі да помслівага, бесчалавечнага рэжыму.

Я прашу вас, заставайцеся людзьмі.

Мы выступаем за дэмакратыю і за тое, што ўсе роўныя перад законам. Мы выступаем не за помсту, а за справядлівасць. Таму кожны, хто зараз здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, павінен паўстаць перад судом. Але гэта мусіць быць незалежны і прафесійны суд.

А на гэты і любы іншы прысуд можна адказаць толькі адно: усе беларусы, якія пераследуюцца па палітычна матываваных справах, павінны выйсці на волю. З многімі з іх у нас няма сувязі некалькі месяцаў. Ад нас усё яшчэ хаваюць інфармацыю пра стан Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і сотняў іншых палітвязняў. Да кожнага з іх павінны дапусціць адвакатаў і сваякоў.

Свабоду кожнаму і кожнай», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Раману Пратасевічу далі 8 гадоў калоніі. Але пакуль пакінулі пад хатнім арыштам

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3